Меланома – самая агрэсіўная і непрадказальная ў анкалогіі. Яна схільная да актыўнага метастазіравання і высокай смяротнасці. Практычна ва ўсіх краінах захоўваецца тэндэнцыя да росту захваральнасці, якая за апошнія 25 гадоў павялічылася ў 5 разоў.
З мэтай прадухілення, ранняй дыягностыкі небяспечных паталогій такога профілю на Віцебшчыне праводзіцца акцыя “Прафілактыка меланомы і рака скуры”. Пры наяўнасці падазроных радзімак, плям, прыпухласцяў варта звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства, дзе пры патрэбе выдадуць накіраванне на бясплатнае абследаванне ў спецыялізаванай медустанове (для жыхароў нашага раёна – Полацкі анкадыспансер). Ва Ушачах пярвічны скрынінг будзе праводзіцца 20-22 мая. Запісацца на прыём можна праз рэгістратуру па нумары 5-21-57 ці асабіста прыйсці ў кабінет №17 паліклінікі.