Да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ва Ушачах па ўжо добрай традыцыі прайшла раённая лёгкаатлетычная эстафета сярод працоўных калектываў.
На гэты раз удзел у ёй прыняло 6 каманд, якія пераадольвалі дыстанцыю ад спарткомплексу да цэнтральнай плошчы. Самымі хуткімі аказаліся педагогі Ушацкай сярэдняй школы, іх вынік – 2 хвіліны 35 секунд. Крыху саступілі ім зборная райаддзела па надзвычайных сітуацыях і Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства, а таксама прадстаўнікі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – у іх другое і трэцяе месцы адпаведна.