Учащиеся Ушачской школы с экскурсией посетили кондитерскую фабрику «Витьба»

Образование и молодежь

Хто не ласаваўся шакаладнымі трубачкамі, хрумсткімі падушачкамі з розным начыннем, не паядаў з апетытам кукурузныя, рысавыя камячкі, шарыкі ды калечкі? Такіх, напэўна, не знойдзецца. Ну а мы, вучні 6 “Б” класа, цяпер ведаем усё гэта не толькі на смак – у Год якасці, якім аб’яўлены 2024-ы, нас гасцінна сустрэлі на кандытарскай фабрыцы “Віцьба” ў абласным цэнтры, пазнаёмілі з сакрэтамі вытворчага працэсу.

Сёння гэта лідар беларускага рынка сухіх сняданкаў. Нас правялі па некалькіх цэхах, расказалі аб прадукцыі, якая тут выпускаецца. За кубачкам смачнай гарбаты даведаліся, што фабрыка была заснавана ў 1989 годзе. Часу, каб добра вывучыць попыт спажыўца, дакладна хапіла.

У тым, што “Віцьба” – сапраўды лепшая, ніколькі не сумняваемся! Падчас экскурсіі наеліся любімых ласункаў, шмат чаго яшчэ дамоў прывезлі. Дзякуем работнікам фабрыкі за такі цёплы прыём, падарункі, а нашаму класнаму кіраўніку Вользе Аляксандраўне Мартынюк – за арганізацыю такой цікавай, змястоўнай… і вельмі смачнай экскурсіі.

Анастасія Пятроўская
і Лізавета Шыла, вучаніцы
Ушацкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *