Прыемная навіна прыляцела з Віцебска ў Вялікадолецкую сярэднюю школу. На абласным фестывалі прававых ведаў, удзел у якім прынялі ажно 19 каманд, агітбрыгада мясцовых навучэнцаў аказалася ў ліку лепшых і была ўдастоена дыплома ІІІ ступені.
Напярэдадні ж, падчас раённага этапу спаборніцтваў, што ладзіліся на Ушаччыне ўжо ў 14 раз, у тэорыі і гісторыі права юныя вялікадальчане аказаліся на галаву вышэй усіх сваіх канкурэнтаў – актыўна агітавалі за жыццё без правапарушэнняў. Прычым, рабілі гэта творча, запамінальна, як вынік – атрымалі магчымасць прадставіць наш раён на вобласці.
У зале Віцебскага палаца дзяцей і моладзі панавала сапраўды асаблівая атмасфера. Як расказалі пазней удзельнікі каманды “Права” і іх кіраўнік Алена Аляксандраўна Карпёнак, ніхто не застаўся без карысных ведаў, яркіх эмоцый.
Людміла ДАВЫДАВА,
дырэктар Ушацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.