Трагедия на воде. В Слуцком районе утонул подросток

Происшествия

2 мая ў адной з вёсак Слуцкага раёна патануў падлетак. Бацькі 14-гадовага хлопчыка ўсхваляваліся, што сына доўга няма дома, і пачалі яго шукаць. На беразе вадаёма, які знаходзіцца паблізу вёскі, знайшлі вопратку падлетка і яго веласіпед. Выратавальнікі дасталі цела з вады без прыкмет жыцця. Вадаём з’яўляецца тэхнічным і для купання не прызначаны.

Цудам удалося пазбегнуць трагедыі 3 мая ў Лепелі. У райцэнтры група падлеткаў вырашыла адкрыць купальны сезон на рацэ Ула. Хлопчыкі купаліся і раптам адзін з іх 2011 года нараджэння пачаў тануць. Іншы падлетак такога ж узросту кінуўся на дапамогу сябру, але не змог да яго падплысці з-за моцнага цячэння. Хлопчыка аднесла да процілеглага берага, дзе ён ухапіўся за галінкі паваленага дрэва. Школьнікі выклікалі МНС, на шчасце, хлопчык змог пратрымацца да прыезду выратавальнікаў, якія хутка дасталі яго з вады і перадалі медработнікам. Шпіталізацыя юнаму плыўцу не спатрэбілася.

Будзьце асцярожнымі пры купанні, выконвайце правілы бяспекі, выбірайце спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы. Паважаныя бацькі, не пакідайце дзяцей адных ля вады!

Ганна ЛЯШКОВА,
інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ушацкага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *