Ушачский РОВД напоминает: в местах массового отдыха граждан вблизи водоемов запрещено распитие алкогольных напитков

Профилактика и безопасность

Адпачынак без непрыемнасцяў

У вясенне-летні перыяд узрастае колькасць жадаючых выехаць на прыроду. У бягучым годзе на тэрыторыі Ушацкага раёна вызначаны 4 афіцыйныя кропкі масавага адпачынку грамадзян паблізу вадаёмаў: пляжы на возеры Вечалле і ля санаторыя “Лясныя азёры” на Должыцы, месцы для купання на Чаравэччы і ў вёсцы Турасполле на рацэ Дзіва.

Аддзел унутраных спраў Ушацкага райвыканкама нагадвае, што тут забараняецца распіваць алкагольныя напоі і піва – за такія дзеянні можна атрымаць штраф да 8 базавых велічынь (арт.19.3 КаАП Рэспублікі Беларусь). Адмоўцеся ад купання ў забароненых месцах (на возеры Лутава, рацэ Ушача ля разбуранай плаціны ў вёсцы Замошша, у кар’ерах, саджалках, меліярацыйных і тэхнічных каналах) – за гэта можна “зарабіць” ад 1 да 3 базавых (арт.24.42 КаАП). Не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Не знішчайце прадугледжаную для адпачынку маёмасць (альтанкі, лаўкі, кабінкі для пераапранання) – можаце пазбавіцца да 30 базавых (арт.11.3 КаАП).

Калі вам перашкаджаюць адпачываць людзі, якія распіваюць на пляжы спіртныя напоі, паводзяць сябе шумна, агрэсіўна, паведаміце пра гэта па тэлефонах 5-84-22, +375 29 599-48-02 (МТС) ці 102. Ананімнасць гарантуем.

Прыемнага ўсім адпачынку!

Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *