ЦТ и ЦЭ: когда сдавать и ждать результатов

Образование и молодежь

ЦТ і ЦЭ: калі здаваць і чакаць вынікаў?

Правілы ўступнай кампаніі сёлета кардынальна не мяняліся. Але ўдакладненняў і важных нюансаў, на якія варта звярнуць увагу як абітурыентам, так і іх бацькам, хапае.

ЦТ і ЦЭ ў 2024 годзе пройдуць у адзіныя для ўсіх тэрміны, а не са значным перапынкам, як гэта было раней. Так, абітурыенты ўжо зараз могуць абводзіць у календарах наступныя дні:

27 мая (панядзелак) – ЦЭ па адным з двух профільных прадметаў на выбар, ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў;

30 мая (чацвер) – ЦЭ па беларускай або рускай мове, ЦТ па гэтых жа прадметах для выпускнікоў мінулых гадоў;

3 чэрвеня (панядзелак) – ЦТ па профільным прадмеце (на выбар) для ўсіх выпускнікоў: як бягучага, так і мінулых гадоў.

Нагадаем: абітурыенты, якія будуць здаваць ЦЭ па двух прадметах, маюць права зарэгістравацца на ЦТ усяго па адным. А вось выпускнікі мінулых гадоў, для якіх ЦЭ не прадугледжаны, могуць праверыць веды на ЦТ адразу па трох прадметах.


Сертыфікаты ЦЭ 12 чэрвеня перададуць у 144 пункты правядзення. Да 13 чысла дакументы паступяць у аддзелы (упраўленні) адукацыі. Афармленне атэстатаў і выдача сертыфікатаў удзельнікам ЦЭ прызначаны на 14 чэрвеня (пятніца). У гэты ж дзень у краіне пройдуць школьныя выпускныя вечарыны.


На сайце Міністэрства адукацыі апублікаваны напамін для ўдзельнікаў ЦЭ. У ім, напрыклад, указана, што карыстацца калькулятарам можна толькі на іспытах па хіміі і фізіцы. Пры гэтым партатыўная электронная вылічальная прылада не можа быць сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі.


Арганізатарам ЦТ і ЦЭ з’яўляецца РІКВ. Не так даўно на сайце ўстановы апублікавалі спецыфікацыі па ўсіх прадметах, па якіх сёлета будзе праводзіцца іспыт. У іх указаны змест і структура тэстаў, колькасць заданняў у адным варыянце, іх тыпы, узроўні складанасці. У асобных спецыфікацыях ёсць падрабязнае апісанне таго, што трэба паўтарыць – яно абавязкова сустрэнецца ў тэстах.


На некаторыя спецыяльнасці (не ўсе!) у асобных ВНУ (у асноўным рэгіянальных) абітурыентам можна не здаваць уступны экзамен у выглядзе ЦТ. Да ліку такіх шчасліўчыкаў адносяцца медалісты школ і каледжаў, выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, профільных класаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці і адпаведных клубаў, мэтавікі (ніжні парог сярэдняга бала атэстата – не менш за 7), пераможцы рэгіянальных універсітэцкіх алімпіяд. Уступная кампанія для гэтай катэгорыі абітурыентаў працягнецца, хутчэй за ўсё, з 27 чэрвеня па 12 ліпеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *