Ва ўсіх раёнах краіны прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі. Ушацкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла юбілейную дату ўшанаваннем прафсаюзнага актыву раёна. Самым вопытным і актыўным старшыням пярвічных арганізацый уручаны падзякі ад раённага аб’яднання і райкамаў галіновых прафсаюзаў.
– Дзякую ўсім за актыўную грамадскую работу, прафсаюзы адыгрываюць ключавую ролю ў абароне правоў работнікаў, прадстаўленні іх інтарэсаў перад працадаўцамі і дзяржорганамі, – адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.Шаўчэнка. – Моцная Беларусь – ва ўсім гэтым ёсць заслуга кожнага, хто сумленна і адказна ставіцца да справы і штодня працуе на карысць сваёй сям’і і сваёй краіны. Пераканана, што разам мы зможам захаваць і прымножыць усё лепшае, што ў нас ёсць.
Мерапрыемства завяршылася абмеркаваннем планаў на будучае ў сяброўскай атмасферы за салодкім сталом.
Караліна КЛАЧОК.