Территория Ушачской школы заметно преобразилась

Благоустройство

Да пачатку новага навучальнага года ўсе ўстановы адукацыі плённа рыхтаваліся. Не засталася ў баку і Ушацкая сярэдняя школа. На тэрыторыі ўстановы прыгажосць, чысціня і парадак. Не паказныя – а сапраўдныя. Гэта гаворыць аб тым, што работа па добраўпарадкаванні тут вядзецца пастаянна і мэтанакіравана, а не толькі падчас падрыхтоўкі да разнастайных урачыстасцяў. 
На школьным двары знайшлі сабе месца рознакаляровыя матылькі, яркія божыя кароўкі, шустрыя вожыкі. Каб унесці ў дызайн непаўторныя асаблівасці, калектыў школы “зрабіў стаўку” на прадстаўнікоў экзатычнай фауны: з газона паглядаюць на прахожых важны паўлін і памяркоўны кракадзіл. Цудоўна ўліўся ў агульную маляўнічую карціну і старажытны замак, а сярод каменьчыкаў і пянькоў, што знаходзяцца побач, зацвілі аксаміткі. Дарэчы, у гэтым годзе каля Ушацкай школы разбіта многа клумбаў. Ад разнастайнасці колераў кветак разбягаюцца вочы. Заслуга ў стварэнні ўсёй гэтай прыгажосці належыць настаўніцам біялогіі В.А.Жыткай, А.В. Марозавай і нямецкай мовы М.А. Званковай. У руках людзей творчых, з цікавым мысленнем, любая рэч можа набыць новае жыццё. Трэба адзначыць, што настаўніц-энтузіястаў падтрымліваюць іншыя педагогі і, вядома, вучні школы.
Для стварэння вакол сябе прыгажосці вяліках затрат не патрэбна. Неабходна толькі фантазія, і тады самая простая рэч стане своеасаблівым творам мастацтва.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *