Пожары в Ушачском районе

Cлужба-101

Ноччу 25 жніўня адбыўся пажар у вёсцы Кугоні Вяркудскага сельсавета. Загарэўся хлеў, што знаходзіўся побач з дачным домам (на здымку). Паколькі ў гэты момант гаспадароў не было, то агонь быў заўважаны не адразу, а полымя ў хуткім часе ахапіла і сам дом. У выніку поўнасцю знішчаны хлеў, у доме пашкоджаны сцены і дах. Прычына пажару высвятляецца.
Сярод белага дня загарэлася летняя пабудова ў вёсцы Лажане Кубліцкага сельсавета. Пажар удалося хутка ліквідаваць, ніхто не пацярпеў, выратаваны дом і матэрыяльныя каштоўнасці. Прычына ўстанаўліваецца.
Адзін з апошніх пажараў адбыўся ноччу 2 верасня ў вёсцы Шчарбёнкі Сарочынскага сельсавета. Падзеі развіваліся па даволі распаўсюджаным сцэнарыі. Вечарам двое мужчын праводзілі свой час за бутэлькай, пасля застолля гаспадар і госць ляглі спаць, а прачнуліся ад моцнага паху дыму. Ім удалося самастойна выбрацца з памяшкання і нават прыступіць да тушэння пажару да прыбыцця выратавальнікаў. У выніку дом моцна пашкоджаны агнём. Прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні гаспадара дома.
З пачатку года ў раёне адбылося ўжо 28 пажараў.
А.ПОЛАЗАЎ,  старшы інспектар  дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *