На Ушаччине активно проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе»

Профилактика и безопасность

Трагедыя коштам у чатыры дзіцячыя жыцці адбылася ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне. Суседзі пачулі выбух і ўбачылі ў полымі прыватны жылы дом. 37-гадовая жанчына спрабавала выратаваць сваіх дзетак, але не змагла, выжыць удалося толькі чатырохгадовай дзяўчынцы. Целы чатырох малышоў знайшлі пасля ліквідацыі агню. Самаму старэйшаму было 6 гадоў, а малодшаму ўсяго два месяцы… Мнагадзетная сям’я, у якую прыйшла страшная бяда, была добранадзейнай, аб ёй адгукаліся толькі станоўча.

У бягучым годзе ў краіне адбылося ўжо 1807 пажараў, на якіх загінула 211 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Як пажараў, так і ахвяр агню больш, чым летась. А таму ў рэспубліцы актыўна праводзіцца прафілактычная работа. У гэтыя дні мерапрыемствы па папярэджанні пажараў ладзяцца ў рамках акцыі “За бяспеку разам”. На Ушаччыне міжведамасная група, у склад якой уваходзяць выратавальнікі, работнікі энерганагляду, міліцыі, газавай службы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, за тыдзень абследавала каля 100 домаўладанняў на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў і гарпасёлка. Асаблівая ўвага ўдзяляецца стану пячнога ацяплення, электраправодкі, газавага і электрычнага абсталявання, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама ўмовам пражывання дзяцей.

Самымі распаўсюджанымі парушэннямі правіл пажарнай бяспекі з’яўляюцца няправільная эксплуатацыя печаў і электрапрыбораў, адсутнасць батарэек у аўтаномных пажарных апавяшчальніках. Асаблівая ўвага падчас рэйдавых мерапрыемстваў удзяляецца адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам. Тэму выканання правіл пажарнай бяспекі ў быце абмяркоўваюць выратавальнікі і ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах.

У рамках акцыі звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля можа любы жадаючы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *