Наталія ДРОЗД, намеснік галоўнага ўрача Ушацкай ЦРБ:
“Для мяне вялікім гонарам і адказнасцю стаў удзел у такім прадстаўнічым форуме, як Усебеларускі народны сход. Яго дэлегаты сабраліся ў сталіцы з розных куткоў Беларусі і прадстаўлялі самыя розныя сферы дзейнасці. Мне не абыякавы лёс маёй краіны, я зацікаўлена ў тым, каб рашэнні, якія прыняты на сходзе, забяспечылі ў будучыні далейшае мірнае і стабільнае жыццё ў нашай краіне, планамернае развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы. І зацвярджэнне на сходзе Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі дапаможа захаваць для ўсіх нас мір, бяспеку. Як сказаў Аляксандр Лукашэнка, “Мы павінны захаваць краіну, забяспечыць яе шчаслівую будучыню. Ніхто іншы гэта не зробіць. Таму што час выбраў нас!”