Наталля МАРКОВІЧ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
“Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні гаварыў аб усім, што хвалюе народ, – сацыяльна-эканамічным развіцці, унутранай і знешняй палітыцы, нацыянальнай бяспецы. За 30 гадоў сучаснай і незалежнай Беларусі зроблена вельмі і вельмі шмат: для развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, будучыні нашай моладзі. Усё гэта ёсць, яно навідавоку і людзі гэта цэняць.
На I Усебеларускім народным сходзе, які адбыўся ў кастрычніку 1996 года, прынялі першую ў суверэннай Беларусі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця. Поспех УНС у новым статусе – у руках яго дэлегатаў. Усе яны патрыёты сваёй краіны, якія будуць працаваць на росквіт Беларусі і яе народа. Прэзідэнт справядліва падкрэсліў, што ў нашай краіне не аддзяляюць уладу ад народа, а галоўны шлях росту – праз уменне і жаданне працуе на карысць краіны. Гэты прынцып лічу асноватворным і ў працы кожнага з нас”.