Прэм’ера ваенна-гістарычнай драмы “Час вярнуцца” рэжысёра Івана Паўлава, кінастудыі “Беларусьфільм” адбудзецца 2 мая.
Кінакарціна прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваенна-гістарычная драма заснавана на рэальных падзеях і апавядае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі шлях у тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога – “ляжнёўка”, якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі “Баграціён”. Хоць фільм і заснаваны на рэальных фактах, гэта ў першую чаргу мастацкі твор. У ім ёсць зборныя вобразы і персанажы, якія маюць рэальных прататыпаў. Аўтары спадзяюцца, што фільм уразіць гледачоў, нагадае моладзі пра вялікі подзвіг савецкага народа.