Завершен процесс выдвижения делегатов на Всебелорусское народное собрание. Среди них — четыре представителя Ушачского района

Общество

Завершаны працэс вылучэння дэлегатаў на Усебеларускі народны сход. Дэлегатамі ад Ушацкага раёна сталі чатыры чалавекі.

Ад мясцовых Саветаў дэпутатаў абраны дырэктар Ушацкага лясгаса Аляксей Апёнак.

Ад “Беларускага саюза жанчын” вылучана намеснік галоўнага ўрача Ушацкай ЦРБ Наталія Дрозд.

Ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” – вядучы юрысконсульт УП ЖКГ Ушацкага раёна Валянціна Анкудовіч.

Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дэлегатам УНС з’яўляецца старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Садоўскі.

Лімітавая колькасць дэлегатаў УНС – 1200 чалавек. Народнае веча зможа зацвярджаць найважнейшыя для краіны дакументы, напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі, узяўшы на сябе ролю стабілізатара ў грамадстве.

Усебеларускі народны сход адбудзецца 24-25 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *