Чудеса на грядке

Общество

Вось такія казачна прывабныя гарбузы выраслі сёлета на агародзе ў Валянціны Аляксееўны Гарашчук. Чаму казачна? Бо як у той гісторыі з рэпкай: вырасла такая вялікая, што не выцягнуць! А ў дадзеным выпадку: такія вялікія, што не падняць. Калі мы паспрабавалі ўзяць гарбуз у рукі, зразумелі, што гэта не так проста, бо важыць ён добрых кілаграмаў 25. І калі аднаго на карэту для Папялушкі будзе малавата, то з трох, пастараўшыся, можна і змайстраваць. 
Пасадзіўшы гарбузы, гаспадыня ніяк не магла падумаць, што яны будуць такімі ладнымі, таму і пасеяла насенне не каля хаты, а воддаль ад дома. Відаць, і глеба, і надвор’е даспадобы аказаліся гэтай культуры, таму і павырасталі плады надзвычай вялікімі. Да таго ж яшчэ і вогненна-яркімі – здалёк прыцягваюць погляд прахожых і праязджаючых па вуліцы Азёрнай у вёсцы Ліпавец.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *