Насыщено и весело прошла неделя детской книги в отделе детской и юношеской книги Ушачской районной библиотеки

Калейдоскоп

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі – гэта асаблівы час, калі кожны куточак аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі напаўняецца вясёлым гоманам. Бібліятэкары падрыхтавалі мерапрыемствы на любы чытацкі густ.

Дарэчы, прыдумаў “Кніжкін тыдзень” Леў Касіль – пра яго і іншых аўтараў юным чытачам нагадаў квіз “Паэты краіны дзяцінства”. Падчас прымеркаванай да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі акцыі “LIKEBOOK” школьнікі прэзентавалі свае любімыя выданні. Увогуле кожны дзень тыдня быў тэматычны. “Вясёлы панядзелак” атрымаў сваю назву, бо прыпаў на 1 красавіка. Маючаму адбыцца 12 красавіка Дню авіяцыі і касманаўтыкі быў прысвечаны аўторак. Для касмічнай тэмы зараз асаблівая нагода: на арбіту адправілася першая беларуска Марына Васілеўская! Дзеці з захапленнем абмяркоўвалі падрабязнасці гэтай падзеі, дзяліліся цікавымі фактамі. А ў сераду стваралі казку сваімі рукамі – выклалі з кніг цэлы горад і “засялілі” яго любімымі мяккімі цацкамі. Эрудыты паказалі свае веды на бібліярынгу ў “Чамучкін чацвер”, а пятніцу прысвяцілі экалагічнай тэме, прыгадалі Чарнобыльскую трагедыю, а яшчэ лячылі “хворыя” кніжкі, каб падоўжыць іх жыццё і зберагчы дрэвы, што спатрэбяцца для паперы на новыя.

У топ-3 самых запатрабаваных выданняў у аддзеле дзіцячай кнігі ўваходзяць: цыкл раманаў пра Гары Потэра Джоан Роўлінг, серыя кніг “Добрыя гісторыі пра звяроў” аўтара Холі Вэб, “Прыгоды мышкі Пік-Пік” беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

Тыдзень быў цікавым і насычаным, дапамог юным чытальнікам атрымаць веды, пазнаёміцца з новымі творамі і сябрамі.

Караліна КЛАЧОК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *