VII Всебелорусское народное собрание станет главным политическим событием года

Общество

VII Усебеларускі народны сход стане галоўнай палітычнай падзеяй года і ўвойдзе ў гісторыю. Гэта адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў на прэс-канферэнцыі па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення сходу.

У цяперашні час фарміруецца склад УНС. Канстытуцыяй і Законам аб УНС вызначаны рэгламент правядзення гэтага мерапрыемства, колькасць і парадак вылучэння кандыдатаў у вышэйшы орган народаўладдзя нашай краіны. Вызначаны стратэгічныя, ключавыя паўнамоцтвы УНС, якія датычацца асноў развіцця нашай краіны, ваеннай дактрыны і нацыянальнай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага развіцця. У паўнамоцтвах УНС – адмена любога прававога акта і выданне рашэнняў, абавязковых да выканання любымі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі нашай краіны.

У 1996 годзе прайшоў першы УНС, калі Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў яго правядзенне ў няпростай палітычнай сітуацыі, падчас самых складаных выпрабаванняў, праз якія давялося праходзіць нашаму народу. Гісторыя паказвае, што калі б мы пайшлі ў іншым кірунку ў той момант, паддаліся спакусам з Захаду, ліберальным каштоўнасцям і ідэям, то не захавалі б свой эканамічны, прамысловы патэнцыял, як гэта здарылася з некаторымі краінамі на постсавецкай прасторы.

Віцебшчыну на VII Усебеларускім народным сходзе павінны прадставіць 142 дэлегаты. Агульная колькасць дэлегатаў УНС складзе 1200 чалавек.

Канчаткова вызначыцца з выбарам дэлегатаў структурам грамадзянскай супольнасці і абласным Саветам дэпутатаў трэба да 10 красавіка.

Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24-25 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *