Оригинальные букеты с подсветкой делают в отделении социальной реабилитации, абилитации инвалидов ТЦСОН

Калейдоскоп

Кветкі – лепшы варыянт падарунка практычна для любой жанчыны. Дарэчы, імі можна не толькі парадаваць, але і здзівіць! Арыгінальныя штучныя букеты з падсветкай пачалі вырабляць у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

Што адразу здзіўляе: замест прывычных бутонаў – яркія бліскучыя матылькі, якія, здаецца, вось-вось уздымуцца ў неба з празрыстых кветкавых пялёсткаў. “Спрабавалі спачатку з выявамі валошак, рамонкаў працаваць – вынік не так уразіў! – дзеліцца вытворчымі сакрэтамі загадчык, ідэйны лідар аддзялення Наталля Глінская. – Ну а тут для настрою і з колерам, і з формай пафантазіраваць можна. Для стварэння кожнай “раслінкі” (іх у нашых букетах ад 15) у ход ідуць тонкі дрот, празрыстая і прыгожая ўпаковачная папера, гірлянды на батарэйках з некалькімі рэжымамі падсветкі. У цемры ўсё выглядае шыкоўна!”

Непасрэдна задзейнічаны ў такой рабоце маладыя наведвальнікі аддзялення. На гуртках па камп’ютарнай грамаце яны знаходзяць, раздрукоўваюць неабходныя выявы матылькоў, пазней выразаюць, дадаюць бляску.

Адзін такі букет, у які ўкладзены душа і старанне ўшачан з інваліднасцю, ужо рэалізаваны – арыгінальным падарункам жанчына вырашыла парадаваць на дзень нараджэння сваю сяброўку. Упэўнены: на паліцах сацустановы ў Градзянцы, іншых яе кропках у райцэнтры надоўга не затрымаюцца і астатнія. Дарэчы, зрабіць такія зіхатлівыя кветкі-матылькі можна і пад заказ па нумары 5-99-73.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *