На Ушаччине прошёл очередной районный субботник

Общество

Паколькі ў выхадныя многія ўшачане святкавалі Вялікдзень, чарговы раённы суботнік было вырашана правесці загадзя. Так, у другой палове пятнічнага дня прадстаўнікі працоўных калектываў шчыравалі на дзвюх галоўных лакацыях – “Прарыве” і інтэрнаце ля спарткомплексу, наводзілі лоск таксама на вуліцах райцэнтра. 

Самы прадстаўнічы дэсант традыцыйна высадзіўся на мемарыяльным комплексе. Медыкі, выратавальнікі, культработнікі, супрацоўнікі райвыканкама, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і іншыя ачышчалі ад лістоты вялікую тэрыторыю ля вадаёмаў і за “Лясной школай”. Выкарчоўкай спілаваных дрэў займаліся камунальнікі.

Апошнія былі заняты таксама на абнаўленні дарожнага пакрыцця на вуліцах райцэнтра, афарбоўцы тутэйшых бардзюраў. Кіпелі справы і на прыдваравой тэрыторыі па вуліцы Ленінскай, 16, дзе непрыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў суботніка стала вялікая колькасць акуркаў на дзіцячай пляцоўцы. Між тым, ніхто з жыхароў тутэйшых дамоў паўдзельнічаць у навядзенні парадку жадання не праявіў.

Няпростую місію па ўборцы памяшканняў будучага інтэрната ўзялі на сябе прадстаўнікі ТЦСАН, аддзела па адукацыі і непасрэдна Ушацкай школы, упраўлення па працы, занятасці і сацабароне, іншых службаў райвыканкама. Менш чым за дзве гадзіны прычэп будаўнічага смецця сабралі.

Яшчэ нямала месцаў, якія чакаюць клапатлівых рук ушачан, а таму работы па навядзенні парадку працягнуцца.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *