В управлении ГАИ Витебской области награждены победители конкурса на лучшее освещение деятельности ведомства в СМИ. Среди них — «Патрыёт»

Общество

Ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці ўзнагароджаны пераможцы конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці ведамства ў сродках масавай інфармацыі.

Канкурэнцыя была надзвычай высокай: сёлета на такое творчае выпрабаванне паступіла рэкордная колькасць работ – звыш сотні. Гэта радыё- і тэлевізійныя сюжэты, відэаролікі, размешчаныя ў інтэрнэце, фотаздымкі, асобныя матэрыялы і цэлыя серыі публікацый у друкаваных выданнях. У выніку ў 11 намінацыях было вызначана звыш 20 пераможцаў. Узнагароды ім уручыў начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Віцебшчыны Міхаіл Дзядзічкін. Ён выказаў удзячнасць журналістам за іх работу, а таксама ўпэўненасць у паспяховым пашырэнні супрацоўніцтва.

Прыемна адзначыць, што ў ліку пераможцаў конкурсу не ў першы раз аказваецца рэдакцыя газеты “Патрыёт”. Сёлетняя высокая адзнака – у намінацыі “Лепшая серыя матэрыялаў па лініі Дзяржаўтаінспекцыі”. Атрымаць жа яе дапамагло даўняе плённае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС. На ўрачыстасці ў Віцебску яго начальнік Мікалай Гаўрылюк узнагароджаны як лепшы прапагандыст бяспекі дарожнага руху.

Кацяына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *