На заседании президиума районного Совета депутатов кандидатом в делегаты Всебелорусского народного собрания избран директор Ушачского лесхоза Алексей Апёнок

Общество

На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 27 сакавіка кандыдатам у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу абраны дырэктар Ушацкага лясгаса Аляксей Мікалаевіч Апёнак.

Як паведаміла старшыня райсавета Наталля Мікалаеўна Марковіч, максімальны склад дэлегатаў сходу –1200 чалавек, ад мясцовых Саветаў можна вылучыць 350 кандыдатаў, нормы прадстаўніцтва прама прапарцыянальны колькасці насельніцтва. Дэлегатам Усебеларускага народнага сходу можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які валодае выбарчым правам.

Прапанаваў кандыдатуру А.Апёнка старшыня Ушацкага райвыканкама С.С.Садоўскі. Сяргей Сяргеевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалогіі і па рабоце з моладдзю П.А.Алексяёнак і дырэктар УП ЖКГ А.А.Сідзюк, якія падтрымалі кандыдатуру, падкрэслілі, што вопыт работы Аляксея Мікалаевіча на вытворчасці, веданне спраў “ад зямлі” паспрыяюць пры абмеркаванні эканамічных тэм краіны і ўвогуле развіццю рэгіёну.

Нагадаем, што на дадзены момант ад раёна вылучана тры кандыдаты ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Акрамя А.А.Апенка – намеснік галоўнага ўрача Ушацкай ЦРБ Наталія Васільеўна Дрозд і вядучы юрысконсульт УП ЖКГ Валянціна Эдуардаўна Анкудовіч.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *