Дырэктарам цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Ушацкага райсельгасхарча назначаны Дзмітрый Мікалаевіч ДРОЗД.
Жыхар райцэнтра, 1988 года нараджэння, мае вышэйшую адукацыю – скончыў Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “інжынер па комплексным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў”. Працаваў майстрам па водазабеспячэнні ў Пухавічах, старшым майстрам ва Ушацкім ПМС, галоўным спецыялістам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама. Да назначэння ж на пасаду кіраўніка некаторы час выконваў у цэнтры функцыі яго намесніка па вучэбна-вытворчай рабоце.
Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.
Вядучым спецыялістам прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторным лячэнні насельніцтва па Ушацкім раёне назначана Вольга Генадзьеўна СМАТРОВА.
Нарадзілася ў 1985 годзе ў горадзе Полацку. Эканаміст, скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, да гэтага часу працавала эканамістам ва Ушацкім аддзеле статыстыкі.
Замужам, выхоўвае траіх дзяцей.
Нагадаем, што спецыяліст знаходзіцца з 9 да 13 гадзін па адрасе: вул. Савецкая, 37, 3-ці паверх, кабінет №1. Тэлефон: 5-86-42.