У Віцебскай вобласці турыстычны злёт моладзі стаў ужо традыцыйным, ён збліжае людзей і дае магчымасць раскрыць сябе. У гэтым годзе турзлёт праходзіў паблізу пасёлка Ула на беразе Заходняй Дзвіны. На працягу трох дзён наша каманда з 20 чалавек змагалася за перамогу ў пяці відах спартыўных спаборніцтваў і пяці конкурсах. Таксама ў праграму турзлёту ўвайшло ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да помніка загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны воінам.
У турысцка-прыкладным мнагабор’і наша каманда заняла 10-е месца, у спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму ўдзельнічалі С.Ціханёнак і А.Крывапушчана, якія на двухмеснай байдарцы прайшлі 8 перашкод і ў выніку саступілі толькі тром самым моцным камандам з Віцебска, Полацка і Наваполацка. У тэхніцы горна-пешаходнага турызму нашы ўдзельнікі В.Лось, М.Міхейка, А.Бараніч, У.Шнітко, І.Міхейка, А.Грысюк не ўклаліся ў кантрольны час, але дапусцілі мінімум памылак.
У конкурсе мастацкай самадзейнасці мы прадставілі візітную картку, дзе расказалі і праспявалі пра славутыя і прыгожыя мясціны, традыцыі нашага раёна. Нязменным акампаніятарам у час турзлётаў з’яўляецца А.Кузьмін, які не толькі грае на гітары, але і спявае, складае вершы. Ён, а таксама А.Шалак і В.Раманоўская аформілі сценгазету, якая вылучалася мастацкай выразнасцю і турыстычным гумарам.
Асобна праводзіўся конкурс турыстычнага быту. На працягу трох дзён журы сачыла за парадкам у лагеры і нават за станам ям для бытавых адыходаў. У час свайго знаходжання ў лесе маладыя турысты павінны былі не нанесці шкоду прыродзе. Дзякуючы адказным адносінам членаў нашай каманды заўваг ад журы мы не атрымалі.
У выніку каманда нашага раёна заняла 13 месца сярод 20 каманд-удзельніц, але мы не адчайваемся і будзем рыхтавацца да наступнага маладзёжнага турзлёту. Усім удзельнікам гэтага цікавага мерапрыемства хочацца выказаць удзячнасць і пажадаць далейшых поспехаў!
Н.ГАРДЗІЁНАК,
начальнік аддзела
райвыканкама па
справах моладзі.
на первой фотки я есть
Форма даже ничё такая))
а ты думал