Актив Ушачского райисполкома посетил мемориальный комплекс Хатынь и музей Великой Отечественной войны

Общество

Паездку на мемарыяльны комплекс “Хатынь” і ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны актыў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта невыпадкова запланаваў на мінулыя выхадныя. 22 сакавіка наша краіна прыгадвала жалобную дату – трагедыю гэтай спаленай вёскі, а разам з ёй усіх беларускіх паселішчаў, што напаткаў такі ж лёс. Невыпадкова падножжа помніка нагадвала чырвона-зялёны дыван: кожны, хто прыязджае, ускладае кветкі смутку – гваздзікі.

А вось Пасольства Расійскай Федэрацыі ў маршруце выхаднога дня не значылася. Ніхто не мог прадбачыць, што 22 сакавіка 2024 года таксама стане чорнай датай. Жудасны тэракт адбыўся ў падмаскоўным цэнтры “Крокус”, калі зала была запоўнена гледачамі…

Увесь свет смуткуе з расіянамі. Увесь беларускі народ. Усе ўшачане. Старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі спецыяльна завітаў разам з сям’ёй да пасольства – усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых. Уся тэрыторыя вакол гэтага будынка, як і ў Хатыні – усцелена кветкамі.

“Хоць у склад падарожжа пераважна ўваходзілі члены пярвічкі, якія раней не былі ў музеі ці Хатыні, аднак Ганна Кандрацкая, напрыклад, трэці раз наведвала залы экспазіцыі, былі ў музеі і сыны С.С.Садоўскага, аднак спецыяльна другі раз узяў іх з сабой, бо Сяргей Сяргеевіч упэўнены, што патрыятызм выхоўваецца з маленства, – расказвае лідар прафсаюзнай арганізацыі райвыканкама Аксана Стэфанаўна Мялешка, якая арганізоўвала падарожжа. – І зразумела, што ўсю дарогу абмяркоўвалі трагедыю ў Падмаскоўі, перажывалі за пацярпелых людзей, ганарыліся згуртаванасцю пры аказанні дапамогі. Нават 14-гадовыя дзеці не пра сябе думалі, а выводзілі з залы гледачоў. Ва ўсіх членаў паездкі ёсць родныя, дзеці, і як маці разумею – няма большага шчасця, чым жыць у міры і спакоі”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *