Детский сад№26 стал победителем смотра-конкурса по благоустройству

В общественных организациях

Ужо чатыры гады запар Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” праводзіць раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый дашкольных устаноў гарпасёлка, работнікі якіх з’яўляюцца членамі грамадскай арганізацыі.
Гэты год прынёс свежыя ідэі і вельмі цікавае іх увасабленне. Калектывы ўстаноў з жаданнем і натхненнем дзяліліся сваёй фантазіяй, цікавымі прыдумкамі і арыгінальнымі ландшафтнымі рашэннямі.
Пры падвядзенні вынікаў ацэньваліся знешні выгляд будынка, а таксама добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі: наяўнасць малых архітэктурных форм, дэкаратыўных канструкцый, арыгінальнасць азелянення, стан спартыўных пляцовак і гульнявога абсталявання. Усе калектывы дашкольных устаноў якасна і грунтоўна падрыхтаваліся да агляду-конкурсу, але пераможцам быў прызнаны калектыў ясляў-сада №26 г.п.Ушачы, дзе выкананы самы вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні: адрамантаваны і падфарбаваны дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, створаны малыя архітэктурныя формы, праведзена перапланіроўка клумбаў і разбіты новыя, пасаджаны кветкі і кусты, абноўлены зоны адпачынку.  Матэрыяльна-тэхнічная база названай установы таксама ўмацавана: набыты новыя развіваючыя гульні, адрамантавана мэбля.
У мінулую пятніцу калектыў ясляў-сада №26 прымаў віншаванні з перамогай у аглядзе-конкурсе. Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В.Пашковіч уручыла калектыву-пераможцу ў якасці падарунка цацкі і спартыўны інвентар на суму 500 тысяч рублёў, набытыя за сродкі грамадскай арганізацыі.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
На здымку: загадчыца ясляў-сада №26 В.А.Качан з выхавацелямі, выхаванцамі… і падарункамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *