На базе ФОК «Юность-Ушачи» состоялся турнир по шашкам

Cпорт

Як паказвае практыка, раённая спартакіяда працоўных калектываў, у праграме якой традыцыйна прысутнічаюць шашкі, натхняе ўшацкіх аматараў гэтай гульні на працяг турнірнай актыўнасці. Так ці інакш, але на раённыя спаборніцтвы, якія ладзіліся ў мінулую нядзелю на спарткомплексе, сабралася нямала шашыстаў. А паколькі ў іх ліку былі не толькі пастаянныя наведвальнікі клуба, што працуе пры ФСК, турнірныя перыпетыі аказаліся цікавымі і непрадказальнымі.

Упэўненая перамога Сяргея Васілеўскага, які апярэдзіў канкурэнтаў на 3 ачкі, для многіх стала сюрпрызам. А вось за “срэбра” і “бронзу” разгарнулася ўпартая барацьба паміж аксакаламі Генадзем Жалейкам і Віктарам Акулёнкам: пры роўнай колькасці набраных балаў першы апынуўся вышэй па выніку асабістай сустрэчы. Зрэшты, абсалютна ўсе ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад паядынкаў і выказалі жаданне хутчэй сабрацца зноў.

Прыняць удзел у шахматных і шашачных турнірах могуць усе жадаючыя, а даты іх правядзення ўдакладняйце па нумары 5-76-85.

Таццяна КЛІМАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара ФСК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *