В центре Ушач установили информационный стенд с картой района, на которой указаны туристические объекты

Общество Ушаччина туристическая

У цэнтры гарпасёлка ў чацвер устанавілі інфармацыйны стэнд з картай раёна, на якой указаны ўсе турыстычныя аб’екты Ушаччыны. Інфармацыя карысная, бо не толькі арыентуе гасцей раёна, але і ўказвае адлегласць да патрэбнай кропкі. Больш таго, убачыць яе будзе лёгка і ў цёмны час, паколькі стэнд – з падсветкай.

Яшчэ 14 указальнікаў з’явяцца на дарогах, якія вядуць да мемарыяльнага комплексу «Прарыў», музеяў Васіля Быкава і Петруся Броўкі, магілы Рыгора Барадуліна, санаторыя “Лясныя азёры”, гарадскога пляжа на Вечаллі, дэндрапарка, а таксама астатніх славутасцяў Ушаччыны.

Сродкі на рэкламу турыстычных аб’ектаў фізкультурна-спартыўнаму клубу выдзелены ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная». Да гэтага на трасе Лепель-Полацк абноўлены вялізны банер з арыентацыяй на фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва-Ушачы”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *