У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя, што па вуліцах раскідваюць выбухованебяспечныя прадметы, падобныя на ліхтарыкі. Гэта фэйк!
У паведамленнях, якія перасылаюць адзін аднаму карыстальнікі, гаворыцца: “Будзьце асцярожнымі! Вось такія ліхтарыкі раскідваюць па населеных пунктах, каля школ. Усіх папярэдзіць, асабліва дзяцей! Замест батарэек устаноўлена выбуховае прыстасаванне. Пры ўключэнні адбываецца выбух. Ні ў якім разе не падбіраць!”. Паведамленне падхапілі і ўшачане, пачалі размяшчаць, напрыклад, у бацькоўскіх школьных чатах.
У праваахоўных органах падкрэсліваюць, што інфармацыя аб выяўленні падобных выбуховых прылад не адпавядае рэчаіснасці.
Першае прыгадванне аб такіх прадметах з’явілася ў тэлеграм-каналах Запарожскай вобласці. Пасля гэтага з лёгкай рукі панікёраў або са злога намеру злавеснымі ліхтарыкамі пачалі пужаць расіян, а цяпер і беларусаў. Не верце фэйкам і, тым больш, не распаўсюджвайце лжывую інфармацыю.