Подведены итоги районного этапа республиканского конкурса рисунка на экологическую тематику

Образование и молодежь

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка на экалагічную тэматыку сёлета парадаваў колькасцю і якасцю дасланых работ.

У намінацыі маленькіх мастакоў ад 3 да 5 год месцы з 1-га па 3-е прысуджаны адпаведна ушачанкам Васілісе Хрыпель з дзіцячага сада №1, Ксеніі Шунто і Ніколь Бародзіч (сад №2). Складана было вылучыць пераможцаў у групе 6-10 год. Аднак работу на “золата” журы назвала без ваганняў: яе аўтар – Андрэй Крывапушчанка, які займаецца ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Другое месца заслужыла прадстаўніца Глыбачанскай СШ Саша Корань, трэцяе – Лізавета Жук (РЦДМ). Малюнкі прадставяць раён на абласным этапе конкурсу.

Ну а “Патрыёт”, як заўжды, адзначыў сваім прызам яшчэ аднаго аўтара – сёлета гэта васьмігадовая выхаванка цэнтра Мілана Васілевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *