Наш конкурс «Чудеса на грядке» продолжается

Общество

Аб’яўлены конкурс агароднікаў не застаўся незаўважаным нашымі чытачамі. “Прыедзьце, паглядзіце, які гарбуз вырас у нас, якую “скульптуру” вылепіла матухна-прырода з морквы…” Мы запісваем адрасы ўдалых агароднікаў і абавязкова заедзем, склаўшы аптымальны маршрут для наведвання нашых чытачоў. Так што не спяшайцеся “парадкаваць” агародніну.  
А сёння прапануем вашай увазе памідор-велікан, які вырасціла Р.І.Самсонава. Важыць плод 1 кілаграм 200 грамаў, дакладней, важыў, таму што ўнук Рэгіны Іванаўны (на здымку) ужо і на смак праверыў гіганта з прозвішчам “Ружовы велікан”. Гаспадыня заўсёды садзіць салатныя, вялікаплодныя сарты, прычым, з уласнага насення, якое выбірае з такіх вось удалых экземпляраў. Вырасла на кусце 4 штукі, прычым усе атрымаліся вялізнымі. Акрамя гэтага ў цяпліцы многа і розных іншых таматаў: жоўтых, аранжавых, нават знешне падобных на слівы.
Догляд жа за таматамі – звычайны, – гаворыць Рэгіна Іванаўна, — як і рэцэпты. Сёння мы прапануем два з іх, якія жанчыне падабаюцца.
Таматы натуральныя: У трохлітровы слоік пакласці памідоры, 2 штучкі гваздзікі, 6 сталовых лыжак цукру, 1 – солі, заліць два разы варам. Перад другім далучыць 1 лыжку 9% воцату, закатаць і ўкрыць.
Леча: 1,3 кг перцу салодкага, 1 – памідораў, 250 грамаў цыбулі, 15-20 грамаў солі. Перац рэжацца палоскамі, памідоры – долькамі, цыбуля — дробна, далучаецца крышку вады. Па рэцэпце, які давалі мне, леча тушыцца 10 хвілін, а потым перакладаецца ў стэрыльныя слоікі і стэрылізуецца 40 хвілін. Я ж проста тушу да гатоўнасці, раскладваю і — пад накрыўкі.
Прыемнага вам апетыту.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *