Вялікую колькасць удзельнікаў сабрала на бягучым тыдні VII канферэнцыя Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. На павестку дня было вынесена два пытанні: па змене колькаснага складу Савета, а таксама выбары дэлегатаў на абласную канферэнцыю грамадскага аб’яднання.
Як падкрэсліла ў сваім дакладзе старшыня суполкі Наталля Мікалаеўна Марковіч, праводзімая ў раёне работа па павелічэнні членства ў “Белай Русі” дазволіла ўключыць у склад Савета яшчэ большую колькасць актывістаў – цяпер іх 12. Такія ж адказныя, нераўнадушныя да лёсу краіны людзі, за якіх удзельнікі канферэнцыі гэтак жа прагаласавалі адзінагалосна, 23 сакавіка прадставяць Ушаччыну на выніковым сходзе грамадскага аб’яднання ў Віцебску.