У православных верующих начинается Великий пост

Калейдоскоп

З 18 сакавіка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост, які прадоўжыцца да Вялікадня – 5 мая. Гэты асаблівы час у большасці людзей успрымаецца як адмова ад мясных і малочных страў, аднак галоўны сэнс посту накіраваны на духоўную перамену, асэнсаванне і пераадоленне сваіх благіх учынкаў. Гэта найперш за ўсё час устрымання ад дрэннага, што ў нас ёсць, і наадварот, час для добрых спраў і міласэрнасці. Малітва, споведзь, міласціна, пераадоленне сваіх негатыўных звычак, пакаянне за ўчыненыя грахі, уважлівыя адносіны для блізкіх павінны стаць штодзённымі, калі мы лічым сябе праваслаўнымі і сур’ёзна рыхтуемся да Вялікадня. Што датычыцца абмежавання ў ежы, то гэта на асабісты погляд кожнага, як дазваляе здароўе і сумленне.

Вытрымаць Вялікі пост нам дапамагае малітва, у тым ліку асаблівая. У першую нядзелю, напрыклад, чытаецца пакаянны канон Прэпадобнага Андрэя Крыцкага – вячэрнія богаслужэнні ў храме ва Ушачах пройдуць у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, суботу, пачатак у 17 гадзін, а Літургіі – у сераду, пятніцу ў 8.30 і нядзелю ў 9.30.

Аляксандр Таляронак,
благачынны Ушацкай праваслаўнай акругі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *