В Ушачах прошло совещание под руководством заместителя председателя облисполкома Вячеслава Дурнова

Общество

На гэтым тыдні ва Ушачах пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслава Дурнова прайшла нарада па правядзенні гэтага маштабнага мерапрыемства. Канцэпцыю абмеркавалі ў тым ліку і на галоўнай лакацыі – мемарыяльным комплексе “Прарыў”.

Сёлета акцыя, якая пройдзе ў дзявяты раз, будзе асаблівай, бо прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны, да таго ж сёлета спаўняецца 50 гадоў з моманту адкрыцця нашага мемарыяла.

 

Ва Ушачы прыбудуць дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў Віцебшчыны, а таксама прадстаўнікі Пскоўскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Сярод гасцей будуць члены ваенна-патрыятычных клубаў, школьнікі і студэнты, маладзёжныя актывісты, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. Відовішчным абяцае быць аўтапрабег, у ваенныя часы ўдзельнікі мерапрыемства перанясуцца падчас рэканструкцыі бою на “Прарыве”.

Ужо стала традыцыяй прымяркоўваць да гэтага мерапрыемства і адкрыццё розных сацыяльных аб’ектаў. Плануецца, што ў рамках акцыі чырвоная стужка будзе перарэзана на новым інтэрнаце для спартсменаў каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *