Конституции Республики Беларусь — 30 лет: учащиеся Ушачской СШ вспомнили историю создания основного Закона страны

Общество

15 сакавіка спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця першай у гісторыі суверэннай краіны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай знакавай нагоды на Ушаччыне запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў.

Старт ім традыцыйна далі ва ўстановах адукацыі, дзе з’явіліся тэматычныя кніжныя выставы, вучні малодшых класаў вывучалі, а іх старэйшыя таварышы прыгадвалі гісторыю стварэння Асноўнага Закона краіны, яго структуру, палажэнні. Дарэчы, рабілі гэта з цікавасцю. У гэтым мы ўпэўніліся на занятках у 2“А” класе Ушацкай школы (на здымку) – свайго настаўніка Таццяну Дудкову вучні ўважліва слухалі, а потым актыўна абмяркоўвалі пачутае.

Непасрэдна ж 15 сакавіка васьмікласнікі-актывісты раёна, якім нядаўна споўнілася 14 гадоў, стануць удзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *