Весенняя проблема — палы травы. В области уже зафиксированы первые в этом сезоне возгорания

Профилактика и безопасность

Як толькі выглядвае сонейка, з усіх бакоў пачынае даносіцца пах дыму ад спальвання сухой травы і смецця. Штогод гэтая пара становіцца па-­сапраўднаму гарачай для выратавальнікаў. У вобласці ўжо распачалі статыстыку веснавых палаў – падраздзяленні МНС выязджалі на тушэнне ўзгаранняў.

У 2023 годзе ў краіне адбылося 3322 пажары ў прыродных экасістэмах, на якіх загінула 2 чалавекі (у 2022-м – 17). З іх 2 617 выпадкаў гарэння травы і кустоў на плошчы 306,8 га.

У Беларусі згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях, непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. А за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можна атрымаць штраф да 12 базавых. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

Калі вы ўсё ж вырашылі спаліць смецце ў сябе на падворку, выконвайце правілы:

  • разводзіць вогнішчы можна ў бязветранае надвор’е і пры ўмове пастаяннага кантролю за працэсам гарэння;
  • месцы для спальвання павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці. Рэкамендуецца абкапаць месца спальвання або разводзіць агонь у негаручай ёмістасці;
  • не забываем пра першасныя сродкі пажаратушэння – пад рукой – ваду, пясок, рыдлёўку;
  • працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў. Пры гэтым бяспечную адлегласць вызначайце самастойна зыходзячы з памераў вогнішча, умоў надвор’я.

Дзмітрый ДАХІН,
начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *