Территория Веркудской школы оформлена со вкусом

Благоустройство

Вяркудская школа прыемна здзіўляе з густам добраўпарадкаванай тэрыторыяй. Педагогі плённа працуюць над выглядам сваёй установы, і гэта ў іх атрымліваецца выдатна. Штучныя персанажы і жывёлы нібыта ажываюць на ўладкаваных для адпачынку пляцоўках і сцежках. Вось у невялікім “азярцы” павольна плаваюць лебедзі, непадалёку з чароту нерашуча выплываюць качкі, а тут на палянцы важна прагульваецца бусел. Дзіву даешся – адкуль столькі фантазіі ў мясцовых афарміцеляў. Нельга стрымаць эпітэты і эйфарыю ад кветкавага раю, які ўяўляе сабой вялікая прышкольная тэрыторыя. Вочы разбягаюцца і слоў не хапае, каб выказаць сваё захапленне. Кожная клумба не падобная на іншую – па відах кветак і іх колеравай разнастайнасці. Вось тут ад клумбы ў выглядзе сонейка разыходзяцца промні з кветак. А тут, каля імправізаванага вадаёма, змейкай уецца “кветкавая стужка”. Сімвалічна, што ля школьнага стадыёна рознакаляровымі агнямі гараць алімпійскія кольцы. Гэтая кветкавая прыгажосць – заслуга настаўніцы абслугоўваючай працы навучальнай установы С.А.Корабавай – вопытнага педагога і шчырай, ветлівай жанчыны. Канечне, у доглядзе за кветкамі ёй дапамагаюць вучні. Аднак, без перабольшвання, гэта візітоўка навучальнай установы – справа клапатлівых, нястомных рук Святланы Аляксандраўны, яе жадання зрабіць школу яшчэ больш утульнай, каб школьнікі з задавальненнем спяшаліся сюды.

І вынік радуе не толькі аўтара кветкавага дызайну, яе калег-настаўнікаў, вучняў, але і ўсіх, хто праходзіць ці праязджае міма.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *