«Я иду на выборы!»: мнение жителей Ушачского района

Общество

Ірына Шчукіна, бухгалтар райвыканкама:

“Я ўпэўнена, што ўдзельнічаць у выбарах павінен кожны.

На тое, каб прыйсці на выбарчы ўчастак, трэба зусім няшмат асабістага часу, але гэта будзе важна для агульнай будучыні.

Каб нашы праблемы былі пачуты на раённым і абласным узроўні, мы абяром дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў будзе ўдзельнічаць у прыняцці законаў, прадстаўляць нашы інтарэсы на ўзроўні рэспублікі.

Асабіста для мяне выбар пры галасаванні заснаваны на простых рэчах: чалавек павінен любіць сваю краіну, імкнуцца да яе развіцця, умець адстойваць інтарэсы людзей.»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *