Вікторыя Лукашэвіч, трэнер Ушацкай СДЮШАР:
“Лічу, што адзіны дзень галасавання – важная падзея ў жыцці краіны.
Гэта час, калі грамадзяне дзяржавы выкажуць сваё меркаванне пры выбары прадстаўнікоў улады, чым паўплываюць на развіццё нашага грамадства.
На мой погляд, асабліва важны ўдзел маладога пакалення ў гэтым працэсе, паколькі моладзь – гэта будучыня краіны. Сама я буду ўдзельнічаць у выбарах у чацверты раз”.