Ад чытачоў газеты ў рэдакцыю паступіла некалькі актуальных пытанняў па тэме Адзінага дня галасавання. Пракаменціраваць іх мы папрасілі старшыню раённай выбарчай камісіі Ганну Генадзіеўну Кандрацкую.
Ці можна галасаваць, калі 18 гадоў спаўняецца якраз 25 лютага?
– У чалавека, якому 25 лютага спаўняецца 18 гадоў, ёсць права прагаласаваць. У спісе выбаршчыкаў у адносінах да такіх грамадзян, якія дасягнуць паўналецця, будзе ўказаны не год, а поўная дата нараджэння. А вось калі ён прыйдзе на датэрміновае галасаванне, то такой магчымасці ў яго не будзе, таму што 18 гадоў яму яшчэ не споўнілася.
Хачу прагаласаваць, але па стане здароўя не магу прыйсці на ўчастак для галасавання ні ў дзень выбараў, ні датэрмінова.
– Выбаршчыкі, якія па стане здароўя ці іншых уважлівых прычынах не могуць прыйсці ў дзень выбараў на ўчастак для галасавання, маюць права звярнуцца з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы знаходжання ў дзень выбараў – на доме. Такі зварот можна накіраваць самастойна або праз родных, знаёмых, сацработнікаў, старэйшын ва ўчастковую выбарчую камісію свайго ўчастка для галасавання ў любы час пасля яе ўтварэння, а ў дзень галасавання – не пазней, чым за дзве гадзіны да закрыцця ўчастка – да 18.00.
Што рабіць, калі пры запаўненні бюлетэня дапусціў памылку і паставіў адзнаку не там: закрэсліць ці папрасіць новы?
– Калі пры галасаванні вы памыліліся радком і “птушка” разам з вашым голасам “паляцела” да іншага кандыдата, то неабходна папрасіць новы бланк, а сапсаваны экзэмпляр з уласным подпісам трэба аддаць членам камісіі. Вам выдадуць новы бюлетэнь і зробяць адзнаку ў спісах насупраць вашага прозвішча аб дапушчанай памылцы і паўторнай выдачы бланка. А папярэдні бюлетэнь пагашаецца, аб чым складаецца акт. Але майце на ўвазе, што яшчэ адзін узяць ужо будзе нельга.
Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.
Дарэчы: на Ушаччыне прадаўжаецца інфармацыйна-растлумачальная работа па тэме Адзінага дня галасавання. Кіраўніцтва раёна сустракаецца з працоўнымі калектывамі, абмяркоўваюцца правілы выбарчага працэсу, працэдура галасавання, інфармацыя пра кандыдатаў у дэпутаты.