В Ушачском районе активно идёт информационно-разъяснительная работа по проведению Единого дня голосования

Общество

На Ушаччыне актыўна ідзе інфармацыйна-тлумачальная работа па правядзенні Адзінага дня галасавання. Раённае кіраўніцтва наведвае працоўныя калектывы, нагадвае ўдзельнікам выбарчага працэсу аб яго правілах і патрабаваннях.

На Ушаччыне актыўна ідзе інфармацыйна-тлумачальная работа па правядзенні Адзінага дня галасавання. Раённае кіраўніцтва наведвае працоўныя калектывы, нагадвае ўдзельнікам выбарчага працэсу аб яго правілах і патрабаваннях.

Ужо 25 лютага (ці датэрмінова: з 20-га па 24-га) усім нам неабходна абраць дэпутатаў рознага ўзроўню. Ушацкі раён (разам з Верхнядзвінскім, Расонскім, Шумілінскім, Полацкім – за выключэннем г.Полацка і Салонікскага сельсавета) уваходзіць у Полацкую сельскую выбарчую акругу №28 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На дэпутацкі мандат прэтэндуюць бухгалтар ТАА “РТрэйдІмпарт” Т.А.Голубева і галоўны ўрач Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы А.М.Стома (іх праграмы – у мінулым нумары “Патрыёта”). Ва Ушацкую выбарчую акругу №51 па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання ўвайшоў наш раён і частка Шумілінскага. У якасці кандыдатаў тут – дырэктар Ушацкага лясгаса А.М.Апёнак і начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС
С.М.Мялешкін.

На Ушаччыне працуюць раённая выбарчая камісія і 7 сельскіх на тэрыторыі кожнага сельсавета. Сюды з 17 снежня 2023-га па 15 студзеня 2024-га паступіла 53 пакеты дакументаў для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты ў райсавет, 56 – у сельскія. На абраныя месцы ў першым выпадку прэтэндуюць 35 жанчын, 14 дэпутатаў дзеючага райсавета, у другім – 33 прадстаўніцы прыгожай паловы, 41 дзеючы дэпутат і 1 наш зямляк ва ўзросце да 31 года.

У раёне створана 12 участкаў для галасавання. Іх межы з 2022-га, калі праводзіўся рэферэндум, засталіся без змен.

  • Нагадаем, што з 9 лютага выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую камісію па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны яны ў спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць указаных звестак.
  • З 9 па 19 лютага ўчастковыя выбарчыя камісіі працуюць з панядзелка па пятніцу з 17.00 да 19.00 гадзін. У суботу з 12.00 да 14.00 гадзін.

Падрыхтавала
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *