У прафсаюзных арганізацыях Ушаччыны працягваецца справаздачна-выбарчая кампанія. Выніковыя сходы прайшлі ўжо ў 9 пярвічках, у 5 з іх абраны новыя старшыні.
Вялікі прафсаюзны актыў сектара культуры Ушацкага райвыканкама цяпер павядзе за сабой у годных справах метадыст аддзела маркетынгу і гаспадарчага абслугоўвання цэнтра культуры і народнай творчасці Вераніка Пятроўна Хадатовіч (на здымку справа). Так, як гэта рабіла апошнія пяць гадоў метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Валер’еўна Рабіза (злева) – пры ёй членства ў пярвічцы павялічылася да 83,8 працэнта, работнікі нярэдка заахвочваліся матэрыяльна (з нагоды нараджэння дзіцяці, заключэння шлюбу, юбілеяў), прымалі актыўны ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах.
У бліжэйшы час пройдзе яшчэ 47 сходаў і 4 справаздачна-выбарчыя канферэнцыі ў райкамах.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.