Таварыства выратавання на водах

Общество

 

ОСВОД – гэта дзяржаўна-грамадская арганізацыя, фінансаванне якой ажыццяўляецца часткова з бюджэту, а таксама яна існуе на добраахвотныя членскія ўзносы юрыдычных і фізічных асоб для ажыццяўлення дзейнасці, прадугледжанай Статутам. Галоўны накірунак работы ОСВОДа – папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе. Так, за мінулы год у раёне патанула 2 чалавекі, што на 6 менш, чым у 2008 годзе. У гэтым есць доля верагоднасці, аднак у цэлым гэта вынік разгорнутай

прафілактычнай работы.

 

У адпаведнасці з планам нашай раённай арганізацыі, у 2009 годзе належала сабраць 4 мільёны 60 тысяч рублёў членскіх узносаў. Мне прыемна паведаміць, што план гэты выкананы на 106 працэнтаў. Сорак пяць арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна пералічылі ў ОСВОД неабходную суму ўзносаў. Не засталіся ў баку і сельгаспрадпрыемствы раёна, і нават камерцыйныя структуры (ТАА “Лес”, ААТ “Ушачы”, ПУП “Тэхнакрас”, індывідуальныя прадпрымальнікі Ю.Сурмін, В.Бацяноўскі). А супрацоўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, аддзялення “Ахова” і ўвогуле здалі ўласныя ўзносы. Даведзены план па ўзносах і на гэты год. Буду вельмі ўдзячны, калі тыя невялікія для прадпрыемстваў сродкі зноў паступяць своечасова і ў поўным аб’ёме. Вялікую дапамогу ў арганізацыйных пытаннях ОСВОДа аказвае намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, якая курыруе нашу дзейнасць.

На сабраныя грошы ўжо набыты плавальныя выратавальныя сродкі. Спадзяюся, што ў бягучым годзе пытанне выратавання людзей на водах мы выведзем на новы якасны ўзровень, дзякуючы ўсім, хто ўнёс у гэта свой уклад.

Э.ВЕРТАШОНАК,

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *