В трудовых коллективах Ушачского района прошёл Единый день информирования

Общество

“Зроблена ў Беларусі” – сусветны брэнд, які прадстаўлены ў 160 краінах свету, наша прадукцыя запатрабавана. Аднак неабходна прымаць вычарпальныя меры для таго, каб не проста ўтрымліваць, але і пашыраць рынкі збыту, асвойваць выпуск новых відаў тавараў, імкнуцца ў год якасці працаваць з новым бачаннем вытворчасці. Кожны і нас на сваім месцы павінен задумвацца пра тое, што, дзе і як мы можам зрабіць яшчэ лепш і якасней.

Людзі сёння гатовы плаціць за добрую якасць, якой славіцца беларуская прадукцыя, у тым ліку вырабленая на Віцебшчыне. Аднак Год якасці непасрэдна датычыцца не толькі прамысловай вытворчасці. Якасць павінна стаць галоўным крытэрыем работы органаў улады, сацыяльнай сферы, сродкаў масавай інфармацыі, аховы правапарадку і іншых сфер жыцця краіны. Гэта дапаможа нам быць канкурэнтаздольнымі ў свеце і забяспечыць эканамічную бяспеку краіны.

За 11 месяцаў 2023 года экспарт беларускіх тавараў дасягнуў 36 млн долараў ЗША. Расце інтарэс не толькі да прадукцыі, а і самой краіны: летась у Беларусі пабывалі 1,6 млн чалавек са 173 дзяржаў.

Дзяржзнак якасці СССР быў уведзены ў 1967 годзе, каб стымуляваць якасць вытворчасці. Першым яго ў БССР атрымала прадукцыя БелАЗа – кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-540. На пачатак 1978 года знак якасці мелі 2,8 тысячы вырабаў, з іх 1,9 – тавары народнага спажывання.

* * *

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы на чале з кіраўніцтвам раёна пабывалі ў калектывах ветстанцыі, райбальніцы, Ушацкага лясніцтва. Па традыцыі акрамя абмеркавання асноўнай тэмы ў работнікаў арганізацый была магчымасць агучыць хвалюючыя праблемы.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *