В Совете Республики прошла встреча Председателя Совета Республики Натальи Кочановой с председателями областных и сельских Советов депутатов

Общество

У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай са старшынямі абласных і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Атрымалася вялікая размова аб сітуацыі на месцах і праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць на падведамных тэрыторыях.

Удзельнікі агучвалі пытанні зямельнага заканадаўства, добраўпарадкавання, газіфікацыі населеных пунктаў, будаўніцтва станцый абезжалезвання, заахвочвання старэйшын і іншыя. Усе будуць вывучаны, прыняты рашэнні.

“Тая праца, якой займаецеся вы, члены Савета Рэспублікі, і ў цэлым дэпутацкі корпус, мае сур’ёзнае значэнне для нашай краіны. Вы ведаеце, наколькі пільная ўвага надаецца развіццю рэгіёнаў. Гэта заўсёды праходзіць чырвонай лініяй у Прэзідэнта пры правядзенні мерапрыемстваў рознага роду. Чаму не жыць у тых жа Верхнядзвінску або Гарадку?”– задалася пытаннем Наталля Качанава, кажучы пра перавагі жыцця ў раёнах. Нядаўна спікер па працоўных пытаннях пабывала ў апошнім і засталася прыемна ўражана гэтым горадам, зрэшты, як і Жыткавічамі, Петрыкавым. Старшыня Савета Рэспублікі ўпэўнена, што людзі не будуць з’язджаць з малых гарадоў, калі там створаны ўсе ўмовы: “Павінны быць і школы мастацтваў, і ўрачы-спецыялісты, і працоўныя месцы, і добрыя сацыяльна-культурныя ўмовы, дзе дарослыя і дзеці маглі б рэалізаваць свае магчымасці. Што датычыцца той работы, якую праводзіць Савет Рэспублікі, для нас вельмі важна адчуваць, як жывуць людзі на месцах, якія ў іх задачы, праблемы, прапановы. Усё гэта рэалізуем у законах, і яны павінны быць не часовымі, а перспектыўнымі, актуальнымі, своечасовымі”.

Наталля Качанава старшыням абласных і сельскіх Саветаў дэпутатаў:

 «У сваёй працы выкарыстоўвайце тры ключавыя тэзісы:

  • Усе рашэнні, якія прымаюцца, павінны быць на карысць дзяржавы.

  • Калі гэта трэба краіне і народу – мы павінны гэта зрабіць.

  • Самае галоўнае – гэта людзі і справядлівае стаўленне да ўсяго.»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *