Віцебскім аблвыканкамам зацверджаны тэрміны збору брусніц і журавін. Брусніцы можна будзе збіраць з 20 жніўня, а журавіны – з 3 верасня. За парушэнне тэрмінаў нарыхтоўкі і правілаў збору прыватнікі могуць атрымаць штраф да 20 базавых велічынь, індывідуальныя прадпрымальнікі – да 100, а юрыдычныя асобы – да 500.