С какими денежными ограничениями можно столкнуться, если при выходе на пенсию продолжить карьеру? Отвечает специалист

Общество

– Чула, што заканадаўства прадугледжвае розныя ўмовы выплаты пенсій для працуючых і непрацуючых пенсіянераў. З якімі грашовымі абмежаваннямі магу сутыкнуцца, калі пры выхадзе на заслужаны адпачынак працягну кар’еру?

На пытанне ўшачанкі адказвае галоўны спецыяліст аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Кацярына Аляксандраўна КАРЧЭЎСКАЯ:

– У поўным памеры выплачваюцца пенсіі тым, хто непасрэдна заняты ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама тым, індывідуальны каэфіцыент заробку якіх не перавышае 1,3. Калі ж гэты паказчык вышэйшы, частка пенсіі, прызначаная з улікам большага каэфіцыента, у перыяд работы ці ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці не выплачваецца.

Увогуле не варта разлічваць на пенсію за выслугу гадоў, калі працягнеце працаваць на пасадзе, па якой такая выплата прызначаецца. У ліку гэтых спецыялістаў – медыкі, педагогі, спартсмены, артысты, лётчыкі… У перыяд работы па працоўным дагаворы, ажыццяўлення прадпрымальніцкай, адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці адзначаная выплата прыпыняецца і дзяржаўным служачым.

Не атрымаюць пенсію таксама тыя, каму яна прызначалася з прычыны беспрацоўя да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, пры ўмове афіцыйнага працаўладкавання.

У нашай краіне працягваюць працаваць амаль 420 тысяч пенсіянераў, а гэта практычна кожны пяты беларус агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Найбольшую актыўнасць праяўляюць людзі ва ўзросце да 65 гадоў. Яны звычайна застаюцца на сваіх ранейшых працоўных месцах: пераважна ў сферах адукацыі, аховы здароўя, навукі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *