Многоярусный лук полезен для здоровья

Карысная знаходка

КАРЫСНАЯ ЗНАХОДКА АД ГАЛІНЫ СУРВІЛА

Заўважыла ў знаёмай, жыхаркі вёскі Чарсцвяды Надзеі Цімафееўны Агароднікавай, на градцы незвычайную “шматпавярховую” цыбулю. Яна дала мне некалькі штук на развод, і зараз гэтае дзіва расце і на маім агародзе. 
Расліна мае назву мнагаярусная цыбуля. У першы год жыцця яна амаль не адрозніваецца ад рэпчатай, а на другі год на ёй з’яўляюцца стрэлкі, на якіх растуць не кветкі, а маленькія цыбулінкі-бульбачкі. Пасля гэтага стрэлка працягвае рост, і з‘яўляюцца наступныя ярусы з бульбачкамі (адсюль назва). Такіх “паверхаў” можа быць да пяці. Расліна дае магчымасць усё лета мець свежую зеляніну цыбулі, бульбачкі выкарыстоўваюць для салатаў, яны ж, а таксама “падземныя” цыбуліны, ідуць на пасадку. Мнагаярусная цыбуля добра пераносіць нізкія тэмпературы, садзіць яе лепш восенню. Гэта цыбуля вельмі карысная для тых, хто мае праблемы з сэрцам, сасудамі і страўнікам, бо ўтрымлівае шмат біялагічна актыўных рэчываў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *