Чествование победителей республиканского соревнования

Ими гордятся Сельское хозяйство

Штогод у рэспубліцы падводзяцца вынікі работы ў жывёлагадоўлі. І штогод сярод намінантаў ёсць і працаўнікі нашага раёна, аб чым “раёнка” ўжо паведамляла сваім чытачам. Праўда, сёлета спіс атрымаўся крыху меншым, чым у папярэднія гады. Хоць і падаюцца ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання кандыдатуры практычна ва ўсіх намінацыях, ды настолькі жорсткія крытэрыі адбору, што не ўсе  праходзяць. Вось і не ўбачылі мы сёлета сярод лепшых працаўнікоў рэспублікі сваіх пастухоў-даглядчыкаў, заатэхнікаў, асемянатараў, а ў ранейшыя гады былі. І справа не толькі ў асабістых паказчыках канкрэтнага жывёлавода – улічваюцца і паказчыкі гаспадарак у цэлым, дзе таксама павінен быць рост.
Адметнасцю сёлетняга года з’яўляецца тое, што ўзнагароджваліся перадавікі ва ўрачыстай абстаноўцы. Старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак пры ўсім калектыве ўручыў дыпломы, прэміі і букеты тром намінантам з ПУП “Сарочына” – ветурачу Уладзіміру Браніслававічу Карбоўскаму, аператарам Яўгеніі Мікалаеўне Неруганёнак і Вользе Васільеўне Якубёнак. 
Усе астатнія прызы ўзялі прадстаўнікі ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, не пакінуўшы ніводнай намінацыі сваім калегам з іншых гаспадарак. У прысутнасці практычна ўсіх жывёлаводаў сельгаспрадпрыемства дырэктар Мікалай Віктаравіч Грачышнікаў уручыў узнагароды загадчыцы малочнатаварнай фермы Ліпавец Праскоўі Васільеўне Каваленка, даярцы гэтай жа фермы Валянціне Іванаўне Волах і аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Уладзіміру Валер’евічу Літвіну, Ганне Фёдараўне Логінавай. А паколькі аператары комплексу “Маяк” працуюць “тройкамі”, то прэміі сумленна падзелены на траіх (іх памер жа адчувальны – паўтара мільёна рублёў). Ёсць стымул павялічваць прывагі і надоі.
В.КАРАЛЕНКА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *