Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №343 за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны лепшыя работнікі айчынных прадпрыемстваў і арганізацый розных галін. Прыемна паведаміць, што ў іх ліку ёсць і прадстаўнік Ушаччыны. Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны ляснік Ушацкага вопытна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ “Ушацкі лясгас” Пётр Качан. Віншуем!